Розум без адвагі – уласьцівасьць жанчыны; адвага бяз розуму – уласьцівасьць
быдла.
Сябр, жонка, слуга, розум і адвага пазнаюцца ў бядзе.
Сябр пазнаецца ў бядзе, герой – у бітве, сумленны – ва ўплаце пазыкі, жонка
– у беднасьці, сваякі – ў нягодах.
Якія тыя, хто яму служаць, якія тыя, каму ён служыць, такім ёсьць і сам
чалавек.
Не прыносяць карысьці мудрыя навучаньні таму, хто баіцца дзеяньня. Чаго
варта сьвяцільня ў руках сьляпога?
Жанчыны вучоныя ад прыроды, мужчыны – ад кніг.
Не распавядай нікому пра тое, што задумаў: не бывае посьпеху ў задумцы,
што адкрыта другому.
Зь вялікімі намаганьнямі падымаем камень дагары, а долу ён падае імгненна
– таксама нас вабяць дагары дабрадзецелі, а долу парокі.
Сэрца злодзея цьвёрдае ў шчасьці і мяккае ў няшчасьці; сэрца годнага мякка
ў шчасьці і цьвёрда ў няшчасьці.
Той, чыё сэрца не імкнецца ні да навукаў, ні да бітваў, ні да жанчынаў,
дарма нарадзіўся на сьвет, забраўшы маладосьць маці.
Лепш ваяваць з разумным, чым сябраваць з дурнем.
Не бяры пазыкаў і не давай пазыкаў сябру. Пазыка, як нажніцы, разразае
сяброўства.
Гаспадыня хаты – вось што ёсьць хата. А хата без гаспадыні падобна на лес.
Да пяці гадоў абыходзся з сынам як з каралём, з пяці да пятнаццаці – як
са слугою, пасьля пятнаццаці – як з сябрам.
Глядзіце дабразычліва на ўсё існае; няхай кожнае ваша слова будзе спакойна,
ветліва, прыхільна; няхай кожнае ваша дзеяньне вядзе да выпраўленьня, да
развіцьця дабра.
Кажы прыемнае, але ня будзь лісьлівым; будзь героем, але без самахвальства;
будзь шчодрым, але не да нягодных; будзь сьмелым, але без нахабства.
Слухай карысныя прамовы, нават калі тыя зыходзяць ад дзіцёнка; ня слухай
дурных словаў, нават калі яны ідуць ад старога.
Будзь уважлівым да госьця – няхай ён твой вораг. Нават лесарубу з сякерай
дрэва не адмаўляе ў цені.
Нешта можна адкрыць жонкам, нешта сябрам, нешта дзецям – усе яны вартыя
даверу. Але ўсё кожнаму адкрываць нельга.
Не пераадоліць моцнаму слабога, калі той недаверлівы. Але нават слабы пераможа
моцнага, калі той даверлівы.
Дзьве памылкі магчымы пры валоданьні багацьцем: даваць нягоднаму і не даваць
годнаму.
Рэшткі хваробы, полымя і пазыкі здольны ізноў узрастаць – зьнішчайце іх
да рэшты.
Франчэска
Петрарка (1304-1374)
Ні граматыка, ні заўгодна што іншае зь сямі вольных мастацтваў ня вартыя
таго, каб высакародны розум састарыўся ў занятках імі: яны ёсьць шлях,
а не мэта.
Нярэдка шмат каму сіла сораму прыносіла тое, чаго не давала моц духу, нярэдка
гледачы болей спрыяюць пераадоленьню бязьдзейства, чым мужнасьць.
Калісь я думаў, што без жаночай блізасьці мне не абыйсьціся, а цяпер я
баюсь яе горш за сьмерць, і насмрэч мяне турбуюць самыя злыя спакусы, але
ледзьве ўзгадаю, што такое жанчына, усе спакусы адразу жа зьнікаюць і да
мяне зьвяртаюцца мае свабода і спакой.
Хіба не цікава: аддаюць перавагу мець выяву прыгожага ворага, а не
нязграбнага сябра?
За сваё жыцьцё я пераканаўся, што болей і ўсяго непрыкметней адымаюць час
размовы зь сябрамі; сябры – вялікія рабаўнікі часу...
Калі нельга быць звонку тым, чым хочаш быць, стань унуты такім, якім ты
павінен стаць.
Фрэнсіс
Бэкан (1561-1626)
Сярод усіх прычынаў вайны найбольшага ўхваленьня заслугоўвае жаданьне
скінуць тыранію, пад гнётам якой пакутуе зьнясілены і закатаваны народ.
Хто імкнецца заняць ганаровае месца сярод людзей здольных, ставіць перад
сабой складаную задачу, але гэта заўсёды на карысьць грамадству; а вось
хто задумаў быць адзінай фігурай сярод пешак, той ганьба для свайго часу.
Тыя, у каго няма сяброў, якім яны маглі б адкрыцца з’яўляюцца канібаламі
сваіх сэрцаў.
Хто праяўляе літасьць да ворага, бязьлітасьны да самога сябе.
Людзі хітрыя пагарджаюць вучонасьцю, прастадушныя дзівяцца ёй, мудрыя ёй
карыстаюцца.
Агульная згода – самае дрэннае прыкмета ў справах розума.
Чытаньне робіць чалавека ведаючым, гутарка – кемлівым, а звычка занатоўваць
– дакладным.
Сьціплы чалавек засвойвае нават чужыя парокі, ганарлівы валодае толькі
асабістымі.
Неўмщручасьць жывёлаў – у нашчадках, чалавека – у славе, заслугах і дзеяньнях.
Прыроду чалавека лепш за ўсё высьветліць у адзіноце, бо тут ён скідае зь
сябе ўсё паказное; у парыве гарачага пачуцьця, бо тады ён забывае свае
правілы; а таксама ў новых абставінах, бо тут яго пакідае сіла звычкі.
Мураш сам па сабе істота мудрая, але ў садзе ці гародзе ён шкодны. Таксама
і людзі, занадна самалюбівыя, шкодзяць грамадству. Выбяры разумную сярэдзіну
паміж себялюбствам і грамадскім доўгам.
Найбольш частай вонкавай прычынай шчасьця аднаго чалавека зьяўляецца глупства
іншага, бо няма такога спосаба раптоўна дасягнуць вялікага посьпеху, як
скарыстаўшыся памылкамі іншых людзей.
Грошы – як гной, калі іх не раскідваць, ад іх будзе мала плёну.
Здараецца, што чалавек выдатна тасуе карты, але гуляць зусім ня ўмее.
Прыгожы твар зьяўляецца маўклівай рэкамендацыяй.
Кульгавячы па прамой дарозе апярэдзіць бягучага, які зьбіўся са шляху.
Доўгія прамовы спрыяюць справе таксама, як сукенка з даўгім шлейшам дапамагае
хадзьбе.
Шлюбная любоў памнажае чалавечы род, сяброўская – удасканальвае яго, а
амаральная – разбэшчвае і прыніжае.
Квітненьне раскрывае нашы парокі, а нягоды – нашы дабрадзеі.
Празьмерная шчырасьць таксама нягожа, як абсалютная нагата.
Іаган
Гётэ (1749-1832)
Я ня створаны для гэтага сьвету, дзе варта толькі выйсьці з дому, как трапляеш
у непраходнае гаўно.
Той толькі варты волі і жыцьця, хто кожны дзень за іх ідзе на бой.
Сярод дробных дзейнічаеш - драбнееш. А сярод вялікіх – і сам узвышаешся.
Нянавісьць – актыўнае пачуцьцё незадавальненьня; зайздрасьць – пасіўнае.
Таму ня трэба зьдзіўляцца, калі зайздрасьць хутка пераходзіць у нянавісьць.
Самае сьмешнае жаданьне – жаданьне падабацца ўсім.
Каб жыць – умей перамагаць.
Хто хоча немагчымага, той любы мне.
Факты маюць бязьмежную ўладу над розумамі большасьці людзей, і тое, што
здавалася немагчымым, зьмяшчаецца разам са звычайным, як толькі гэта адбылося.
Да той пары, пакуль ты не прыняў канчатковага рашэньня, будзеш пакутваць
ад сумніваў, будзеш увесь час памятаць аб тым, што ёсьць шанец павярнуць
назад, і гэта не дазволіць табе працаваць эфектыўна. Але ў той момант,
калі ты канчаткова вырашыш прысьвяціць сябе сваёй справе, Лёс аказваецца
на тваім баку. Пачынаюць адбывацца такія рэчы, якія не маглі бы здарыцца
пры іншых абставінах... На што б ня быў здольны, аб чым бы ты ня марыў,
пачні здзяйсьняць гэта. Адвага надае чалавеку моц і нават магічную ўладу.
Рашайся!
Значна лягчэй знайсьці памылку, чым ісьціну. Памылка ляжыць на паверхні
і яе заўважаеш адразу, а ісьціна схавана ў глыбіне і ня ўсякі зможа адшукаць
яе.
Недастаткова толькі атрымаць веды - трэба знайсьці ім рэалізацыю. Недастаткова
толькі жадаць - трэба рабіць.
Я паважаю людзей, якія дакладна ведаюць, чаго яны хочуць. Вялікая частка
бедаў ва ўсім сьвеце зыходзіць ад таго, што людзі недастаткова дакладна
разумеюць свае мэты. Пачынаючы ўзводзіць будынак, яны губляюць на падмурак
замала высілкаў, каб магла ўтрымацца вежа.
“Дзялі і пануй” – мудрае правіла; але “аб’ядноўвай і накіроўвай” – лепшае.
Калі вясёлка доўга трымаецца, на яе перастаюць глядзець.
Георг
Гегель (1770-1831)
Дзеяньне зьяўляецца самым ясным і выразным раскрыцьцём чалавека. Што чалавек
робіць, такім ён і ёсьць.
У наш час мы павінны нястомна паўтараць, што чалавек адрозьніваецца ад
жывёлы менавіта тым, што ён думае.
Разважлівасьць чалавека ёсьць у тым, каб не разбураць прыхільнасьць іншых
і захоўваць яе дзеля сябе.
У адносінах да сваіх сяброў неабходна быць як мага меньш абцяжарваючым.
Далікатней за ўсё – не патрабаваць ад сваіх сяброў ніякіх паслугаў.
Сапраўдную ветлівасьць неабходна разглядаць менавіта як доўг, бо мы наогул
павінны адчуваць дабразычлівасьць да іншых.
Чалавек ня можа стаць гаспадаром прыроды, пакуль ён ня стаў гаспадаром
самому сабе.
Артур
Шопэнгаўэр (1788-1860)
Хто ня любіць адзіноты – той ня любіць свабоды, бо
менавіта ў адзіноце можна быць свабодным.
Абывацель – гэта чалавек, няспынна і зь вялікай сур’ёзнасьцю
заняты рэальнасьцю, якая на самой справе нерэальна.
Няма лепшага заспакаеньня ў старасьці, чым усьведамленьне
таго, што атрымалася ўсю сілу маладосьці ўвасобіць у творы, якія не старэюць.
Гонар ёсьць унутранае перакананьне чалавека ў сваёй
высокай вартасьці, тады як ганарлівасьць ёсьць жаданьне выклікаць гэтае
перакананьне ў іншых, з тайнай надзеяй засвоіць яго пасьля самому.
У сваіх мерапрыемствах мы не павінны забірацца занадта
далёка ў будучыню, але трэба пакідаць таксама нешта на волю лёсу і ўпэўненна
глядзець насустрач небясьпекам у надзеі, што яны абмінуць нас, як гэта
часта бывае з чорнымі хмарамі навальніцы.
Няма такога характара, які мог бы абыходзіцца ўласнымі
сіламі і быць цалкам аддадзеным самому сабе: кожны адчувае патрэбу ў кіраўніцтве
паняцьцямі і максімамі.
Усялякая пакута ёсьць ні што іншае, як нявыкананае
і прыпыненае хаценьне.
Сапраўдны характар чалавека выяўляецца менавіта ў
дробязях, калі чалавек перастае сачыць за сабой.
Дараваць і забываць - значыць выкідаць за акно набыты
каштоўны вопыт.
Ветлівасьць ёсьць сістэматычная адмова ад эгаізму
ў дробязях.
Як цяжар свайго цела носіш, не заўважаючы яго вагі,
так адчуваеш кожны іншы цяжар, таксама не заўважаеш і свае собскія недахопы,
а бачыш толькі чужыя.
Фрыдрых
Ніцшэ (1844-1900)
Сьмерць дастаткова блізкая, каб не страшыцца жыцьця.
Часам для таго каб стаць бессьмяротным трэба заплаціць сваім жыцьцём.
У статках няма нічога добрага, нават калі яны бягуць за табой.
Я не разумею, навошта займацца паклёпамі. Калі хочаш насаліць камусьці,
дастаткова сказаць аб ім якую-небудзь праўду.
Хто разглядае людзей як статак і ўцякае ад яго з усёй даступнай яму шпаркасьцю,
таго яны пэўна нагоняць і забадаюць.
Што не забівае мяне, тое робіць мяне мацнейшым.
Чым свабодней і незалежней індывід, тым патрабавальней становіцца яго любоў.
Не вышіня: схіл ёсьць нешта жахлівае!
Дзьве рэчы вабяць мужчыну – небясьпека і гульня. Але чаму ён хоча яшчэ
і жанчыну? Таму, што яна для яго небясьпечная гульня.
Хто хоча прынізіць самога сябе, той хоча ўзвысіцца.
Існуе права, па якому мы можам адняць у чалавека жыцьцё, але няма права,
па якому мы маглі б адняць у яго сьмерць.
Ганарліваму чалавеку важна ня думка іншых, але яго асабістая думка аб іх
думках.
Вельмі разумным людзям пачынаюць не давяраць, калі бачаць іх хваляваньне.
Ты хочаш схіліць яго да сябе? Так рабі выгляд, што губляешся перад ім.
Хто хоча кіраваць людзьмі павінен на працягу пэўнага часу лічыцца сярод
іх небясьпечным ворагам.
Калі маралізуюць добрыя, яны выклікаюць агіду; калі пачынаюць маралізаваць
злыя, яны вылікаюць страх.
Пакуты ёсьць найлепшым шляхам да ісьціны.
Антуан
Сэнт-Экзюперы (1900-1944)
Ты пабудаваў свой ціхі куточак, замураваўшы наглуха ўсе выхады да сьвятла,
як гэта робяць церміты. Ты свярнуўся клубком, схаваўся ў сваім абывацельскім
дабрабыце, у сваіх косных звычках, у затхлым правінцыйным укладзе; ты ўзвёў
гэты кволы аплот и схаваўся ад ветра, ад марскіх хваляў і зорак. Ты не
жадаеш абцяжарваць сябе вялікімі задачамі, табе і так нямалай працы каштавала
забыць, што ты -- чалавек. Не, ты не жыхар планеты, што нясецца ў бязьмежнай
прасторы, ты не задаешся пытаньнямі на якія няма адказу, - ты усяго-такі
абывацель... Ніхто сваечасова не схапіў цябе і не утрымаў, а цяпер ужо
занадта позна. Гліна, зь якой ты зроблены высахла і зацьвярдзела, і ўжо
нішто на сьвеце ня зможа абудзіць у табе заснуўшага музыку, паэта ці астранома,
які, магчыма, жыў у табе калісьці.
Ісьціна не ляжыць на паверхні. Калі на гэтай глебе, а не на нейкай іншай
апельсінавыя дрэвы пускаюць моцныя карані і прыносяць шчодрыя плады, значыць
для апельсінавых дрэваў гэта глеба і ёсьць ісьцінай. Калі менавіта гэта
рэлігія, гэта культура, гэта мера рэчаў, гэта форма дзейнасьці, а ніякая
іншая даюць уражаньне душэўнай паўнаты, магутнасьць, якую ён у сабе і не
падазраваў, значыць гэта і ёсьць ісьцінай чалавека. А здаровы сэнс? Яго
справа – тлумачыць жыцьцё, няхай выкручваецца як хоча.
Мы дыхаем поўнай груддзю толькі тады, калі зьвязаны з нашымі братамі і
ёсьць агульная мэта; і мы ведаем па вопыту: любіць – гэта не значыць глядзець
адзін на аднаго, любіць – значыць глядзець у адным накірунку.Чалавек поўны
супярэчнасьцяў. Камусьці даецца верны кавалак хлеба, каб нішто не перашкаджала
яму ствараць, а ён апускаецца ў сон. Заваёўнік, атрымаўшы перамогу становіцца
маладушным; шчодрага багацьце ператварае ў сканару. Чаго вартыя палітычныя
вучэньні, якія абяцаюць росквіт чалавека, калі мы загадзя ня ведаем, якога
чалавека яны ўзгадуюць? Каго створыць іх трыумф? Мы ж ня быдла, якое трэба
адкармліваць, і калі зьяўляецца адзін жабрак Паскаль, гэта непараўнальна
важней, чым нараджэньне дзясятка заможных нікчэмнасьцяў.
У сьвеце зашмат людзей, якім ніхто не дапамог прачнуцца.
Калі мы асэнсуем сваю ролю на зямлі, нават самую сьціплую і незаўважную,
толькі тады мы будзем шчасьлівымі. Толькі тады мы зможам жыць і паміраць
спакойна, бо тое, што дае сэнс жыцьцю, дае сэнс і сьмерці.
Той, хто носіць у сваім сэрцы вобраз будучага сабора, - ужо пераможца.
Перамога ёсьць плод любві. Толькі любві адкрываюцца контуры яшчэ не скончанай
статуі. Толькі любоў накіроўвае інструмент яго стваральніка. Розум знаходзіць
каштоўнасьць толькі тады, калі ён служыць любві.
Скардзячыся на адсутнасьць імпэта ў сваіх прыхільнікаў, усялякая духоўная
культура, як і ўсялякая рэлігія, выкрывае сама сябе. Доўг яе ў тым, каб
натхніць іх. Тое ж самае, калі яна сардзіцца на нянавісьць праціўнікаў.
Яе доўг – зьвярнуць іх у сваю веру.
Быць чалавекам – гэта адчуваць сваю адказнасьць. Адчуваць сорам перад жабрацтвам,
якое, здавалася б, і не залежыць ад цябе. Ганарыцца кожнай перамогай, атрыманай
аднадумцамі. Усьведамляць, што кладучы сваю цагліну, і ты дапамагаеш будаваць
сьвет.