Лічыльнікі
Заяўка № 4911712
Формула вынаходніцтва:
Лічыльнікі, якія змяшчаюць прастакутную раму з паралельна размешчанымі спіцамі, канцы якіх уманціраваны ў супрацьлеглыя планкі гэтай рамы, i насаджаныя на спіцы з магчымасцю перасоўвання ўздоўж іх да ўпору ў адпаведныя планкі касцяшкі, кожная з якіх забяспечана дзеля гэтага скразным каналам, якія адрозніваюцца тым, што касцяшкі выкананы з эластычнага матэрыялу з модулем пругкасці не больш за 6,2 МПа, пры гэтым кожная з іх мае прамы радыяльны разрэз, на супрацьлеглых краях якога з боку перыферыі касцяшкі і скразнога канала выкананы цыліндрычныя выразы з радыусом меншым за дыяметр спіцы.